Улада3333

Яшчэ чацвёра палітвязняў выйшлі на волю: Кіркевіч, Пратасеня, Гнедчык, Даронін

Андрэй Пратасеня і Алег Гнедчык ужо прыехалі ў Мінск.

Сёння вечарам Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ чатырох палітвязняў, асуджаных за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Гэта Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Алег Гнедчык і Зміцер Даронін.

Паведамляецца, што гэтыя людзі напісалі прашэнне аб памілаванні. Жонка Алеся Кіркевіча Надзея Крапівіна паведаміла, што а 19-й гадзіне тэлефанавала ў калонію, дзе ёй паведамілі аб вызваленні Алеся. Яго адпусцілі ў 18:00. Пакуль ён не звязаўся з сваякамі. Кіркевіч сядзеў у Наваполацкай калоніі.

Андрэй Пратасеня патэлефанаваў брату Аляксандру. Сказаў, што знаходзіцца на волі. У Мінск Пратасеня прыбыў у 20:50 на аўтобусе Лельчыцы — Мінск. Яго сустракалі сваякі, журналісты.

Вызваленне Алега Гнедчыка пацвердзіла ягоная мама. Прозвішча Змітра Дароніна пабачыў у спісе вызваленых Алесь Кіркевіч.

11 жніўня Лукашэнка вызваліў дзевяць палітвязняў, асуджаных па справе аб масавых беспарадаках. Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў, Сяргей Казакоў, Васіль Парфянкоў, Яўген Сакрэт, Віталь Мацукевіч, Уладзімір Яроменак, Аляксандр Квяткевіч.

Глядзі яшчэ: За кратамі працягваюць знаходзіцца: Атрошчанкаў, Аўтуховіч, Вінаградаў, Саннікаў…

Каментары33

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?9

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін паслаў у Баку вырашаць канфлікт з Аліевым свайго былога ад'ютанта

У Расіі арыштавалі за карупцыю былога намесніка кіраўніка Расгвардыі4

Расійскі міністр, зняты з пасады сёння, застрэліўся яшчэ ў суботу?4

У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах5

У Баранавіцкім раёне жыхары скардзяцца на краму, у якой «немагчыма патраціць грошы»5

У Расіі застрэліўся міністр транспарту, зняты з пасады сёння раніцай2

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам43

Лідар магілёўскіх фанатаў пасля сутак збіраўся ва Украіну па свабоду, а цяпер ён за Лукашэнку, ГУБАЗіК і Расію9

«Баюся расчараваць прадаўца». Эксперт растлумачыў, чаму манета за 16 тысяч можа быць пераацэненай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?9

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць