Як пачысціць сваю кватэру і зарабіць на гэтым?
Крызіс — добрая нагода, каб пашукаць дадатковы заробак. Часцяком ён хаваецца ледзь не пад нагамі, варта толькі прыгледзецца.Калі шуфлядкі, балконы, гараж і лецішча пад завязку забіты ламаччам, задумайцеся: колькі можна на ім зарабіць. Стаць мільянерам наўрад атрымаецца, але будзе і прыемны бонус — вызваліцца свабодная прастора.
У суткі да мільёна
…Разбітая дарога да прадпрыемства «Другчормет», што ў Гатаве пад Мінскам. Ад з’езда з трасы пачынаецца чарга з сотні грузавікоў і легкавікоў з прычэпамі, загружанымі металаломам. Вязуць усё: і старыя ванны, і ржавыя рухавікі. Канца чаргі не відаць:
Аўто: даплаціць за ўтылізацыю
Куды падзець аўтамабільныя расходнікі — хворае пытанне для любога кіроўцы, які хоць трохі дбае пра экалогію. Напрыклад, маторную аліву. Выліць яе ў траву не падымецца рука, але цэнтралізаванага прыёму пакуль што няма. Застаецца прапанаваць непатрэбныя літры на СТА — на многіх з іх ёсць печкі, якія працуюць на аліве. Тая ж сітуацыя і з шынамі. Некаторыя станцыі тэхнічнага абслугоўвання згаджаюцца пакінуць іх сабе, але за дадатковыя грошы, хоць і сімвалічныя.
А вось аўтамабільныя акумулятары — даволі выгадны артыкул папаўнення сямейнага бюджэту. Нездарма прадпрымальныя людзі ездзяць па вёсках і скупляюць акумулятары за 5–10 тысяч. Пасля яны накіроўваюцца ў аддзяленні «Белколермет» і атрымліваюць па 40–50 тысяч за штуку. Арыенціровачны кошт — па 3000 рублёў за кожны кілаграм вагі, прычым электраліт загадзя зліваць не трэба. Дарэчы, мінскі пункт прыёму акумулятараў знаходзіцца ў тым самым Гатаве, варта толькі праехаць далей, да канца пасёлка.
Знайдзі са
мНічога не ўдасца атрымаць за здадзеныя батарэйкі і лямпачкі. Больш за тое, давядзецца паклапаціцца, каб іх кудысьці ўладкаваць. Батарэйкі можна ўкінуць у спецыяльныя кантэйнеры ў большасці гандлёвых цэнтраў, а лямпачкі вярнуць у краму, у якой яны былі купленыя. Яшчэ адзін варыянт — аднесці ў арганізацыю
А вось іртутныя тэрмометры прымаюць падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных справах. Яны працуюць з юрыдычнымі асобамі, але прымаюць тэрмометры і ад грамадзянаў.
Дзяржава адстае ад рынку. І ад Еўропы
Дзяржаўныя арганізацыі, якія выкупляюць у насельніцтва слоікі і бутэлькі, выстаўляюць цэны ніжэйшыя, чым у прыватнікаў. Напрыклад, трохлітровыя слоікі можна прадаць па аб’яве ў «З рук у рукі» за 2000–3000 рублёў, а кожны са ста пунктаў прыёму шклатары гатовы заплаціць толькі 510 рублёў. Тая ж сітуацыя з бутэлькамі
Яшчэ горшая сітуацыя з макулатурай. Зацягнуўшы ў пункт прыёму нават 30 кілаграмаў старых кніг і часопісаў, наўрад ці акупіш нават праезд. Усё ж 50 рублёў за кілаграм — смешная кампенсацыя.
Утылізацыя смецця ў Беларусі пакуль знаходзіцца ў зародкавым стане. Еўрапейскія краіны пайшлі на шмат крокаў наперад. Там складана ўявіць сітуацыю, каб чалавек быў вымушаны даплачваць за тое, што не выкінуў хлам да пад’езда, а прывёз яго на перапрацоўчае прадпрыемства.