Лівійскія паўстанцы дазволілі рэпарцёрам наведаць будынак лівійскай разведкі і пазнаёміцца з паперамі, якія там застаюцца.
Каталог беларускага экспарцёра ўзбраенняў валяецца на падлозе лівійскай спецслужбы. Фота aljazeera.net.
Будынак спецслужбы разбамбілі ў маі. Фота aljazeera.net.
Удары былі дакладнымі: корпус спецслужбы раструшчаны, а ў суседнім будынку толькі шыбы вылецелі. Фота aljazeera.net.
Ракета прабіла будынак ад гары да сутарэння. Фота aljazeera.net.
Пакеты з рэзанай паперай у офісе спецслужбы. Фота aljazeera.net.
Папкі з дакументамі важнымі і няважнымі складаліся гадамі. Фота aljazeera.net.
Будынак ахоўваюць аўтаматчыкі, але архівамі спецслужбыў пакуль ніхто не займаецца.
НАТО разбамбіла офіс у маі, пасля гэтага ён мала выкарыстоўваўся. Тым не менш, у ім засталіся захоўвацца матэрыялы лівійскай дзяржбяспекі, у тым ліку сакрэтныя. З іх вынікае, што кадафісты слаба разумелі, хто кіруе паўстаннем. Унутраныя рапарты сведчаць: па меры нарастання пратэстаў расла і разгубленасць спецслужбы.
Многія аналітычныя дакументы падмяняюць інфармацыю прапагандай:Аўтары аналітычных запісак з лівійскай спецслужбы самі адзначаюць нізкі патэнцыял яе, адсутнасць кваліфікаваных спецыялістаў.
спецслужбісты недаацэньвалі лідараў паўстання.Як і дзяржаўныя СМІ Лівіі, яны малявалі іх алкаголікамі, фанатыкамі ці маргіналамі. Аднак па меры таго, як паўстанне шырылася, у спецслужбах нарастаў непакой.
Яны праслухоўвалі тэлефонныя размовы кіраўнікоў паўстання, але не маглі зразумець сэнс кодавых словаў у іх размовах.Яны не былі здольныя сабраць інфармацыю пра сілы паўстанцаў у ключавых пунктах. Яны перахоплівалі э-мэйлы кіраўніцтва Часовай пераходнай рады, але гэтыя звесткі ніяк ім не дапамагалі. У іх былі агенты ўнутры паўстанцкага руху, але яны працавалі за грошы, а не за сумленне, і таму перадавалі памылковую ці абы-якую інфармацыю, вымагаючы шалёных ганарараў.
У той жа час, можна меркаваць, што гэта кадафісты арганізавалі забойства кіраўніка ўзброеных сіл паўстанцаў — міністра ўнутраных спраў, які перайшоў на бок праціўнікаў Кадафі. Мэтай аперацыі было пасеяць недавер і варожасць між лідарамі апазіцыі.
Што цікава, на фоты сусветных агенцтваў трапілі і каталог беларускага экспарцёра ўзбраенняў «Белтэхэкспарта».
Гэта кампанія на чале з Пефціевым, нагадаем, трапіла пад санкцыі Еўрасаюза супраць лукашэнкаўцаў.