Ад 15 да 18 верасня ў Гомелі пройдзе чарговы Міжнародны фестываль «Сожскі карагод». На тры дні Гомель ператворыцца ў адну вялікую сцэнічную пляцоўку. Сярод запланаваных імпрэзаў — прыгожае шоў на ўзбярэжжы Сожа, у якім арганізатары плануюць спалучыць тры асноўныя стыхіі — ваду, агмень і зямлю. За вогненны складнік адказвае «Тэатр вагню Atesh». Ён і запросіць наведнікаў фэсту на «Танцы з вампірамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?