«П’яная руская дзяўчынка», ролік аб затрыманні якой супрацоўнікамі ДАІ стаў у апошнія дні адным з самых прагляданых ў Інтэрнэце, аказалася грамадзянкай Беларусі.Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама Раман Посахаў, затрыманая за кіраванне ў нецвярозым выглядзе ў Касцюковічах жанчына нарадзілася ў Латвіі. У 1995 годзе яна разам з бацькамі пераехала жыць у Касцюковічы.
Беларускае грамадзянства яны атрымалі па спрошчанай працэдуры, прадугледжанай заканадаўствам для этнічных беларусаў.У 2005 годзе жанчына паехала на пастаяннае месца жыхарства ў Расію, пры гэтым не адмовіўшыся ад беларускага грамадзянства.
Затым яна атрымала расійскае грамадзянства.