Сакратарыят ТБМ звярнуўся да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова з напамінам аб тым, што ў новым законе «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», прынятым у ліпені, у артыкуле 18 замацавана права грамадзян атрымаць адказ на мове звароту. «Такім чынам, мы з вамі можам значна пашырыць ужыванне беларускай мовы сярод чынавенства розных узроўняў. У сувязі з гэтым

заклікаем вас звяртацца ва ўсе дзяржаўныя інстанцыі толькі па-беларуску
. Гэта будзе спрыяць пашырэнню нашай мовы ў дзяржаўных структурах», — гаворыцца ў звароце.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?