Яраслаў Валенса на матацыкле сутыкнуўся з уседарожнікам і ў цяжкім стане быў шпіталізаваны.

 Honda Валенсы сутыкнулася з Toyota RAV4. Фота Gazeta.pl.

Honda Валенсы сутыкнулася з Toyota RAV4. Фота Gazeta.pl.

 З месца аварыі параненага палітыка забраў верталёт. Фота Gazeta.pl.

З месца аварыі параненага палітыка забраў верталёт. Фота Gazeta.pl.

 Яраслаў Валенса. Фота Newspix.

Яраслаў Валенса. Фота Newspix.

У пятніцу 2 верасня 34-гадовы Яраслаў Валенса, сын экс-прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы, трапіў у аўтакатастрофу ў Стропкаве, паведамляе Dziennik.pl. Ён на ўласным матацыкле сутыкнуўся з пазадарожнікам. У выніку аварыі Валенса-малодшы з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены на верталёце спачатку ў Плоцк, а потым перавезены ў Варшаву.

Як паведамляе Gazeta.pl, пацярпеламу ў аварыі палітыку зрабілі аперацыю на хрыбце. Яна цягнулася каля 5 гадзін. На прэс-канферэнцыі было паведамлена, што аперацыя прайшла добра, у Валенсы ёсць шанцы паправіцца і самастойна хадзіць.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўто Toyota RAV4 парушыў правілы дарожнага руху, выехаўшы на паласу, па якой рухаўся матацыкл Валенсы.

34-гадовы Яраслаў Валенса з’яўляецца дэпутатам Еўрапарламента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?