«Белінвестбанк» папярэджвае, што з 5 верасня зняць за мяжой грошы з рублёвых картак не атрымаецца зусім. Забарона датычыцца ўсіх картак у рублях, у тым ліку і VISA Platinum, і падарункавых.

Ліміт на безнаяўныя разлікі пакуль што застаецца ранейшым — 225 000 рублёў на суткі ў суседніх краінах і 450 000 рублёў у астатніх.

За паўмесяца можна патраціць 750 тысяч і 2250 тысяч адпаведна.

Некаторыя іншыя банкі пакуль яшчэ захоўваюць мінімальныя ліміты на зняццё валюты з рублёвых картак. Напрыклад, «Беларусбанк» дазваляе здымаць $25 у эквіваленце за суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?