Беларусь на саміце СНД прадстаўляе прэм’ер-міністр.

 Беларусь на саміце прадстаўляе Міхаіл Мясніковіч (чацвёрты злева).

Беларусь на саміце прадстаўляе Міхаіл Мясніковіч (чацвёрты злева).

Аляксандр Лукашэнка не паляцеў на юбілейны саміт СНД у Душанбэ. Агенцтва «Яго няма, таму што ён заняты вострымі пытаннямі, звязаннымі з валютна-фінансавымі рэгуляваннямі ў Беларусі», — цытуе міністра замежных спраў Сяргея Мартынава «Інтэрфакс-Захад». Беларусь на саміце СНД прадстаўляе прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, які, па словах Мартынава, надзелены неабходнымі паўнамоцтвамі і праінструктаваны.

На саміт у Душанбэ не з’явіліся таксама прэзідэнты Азербайджана Ільхам Аліеў і Узбекістана Іслам Карымаў.

Юбілей СНД

Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД) была створаная 8 снежня 1991 года ў Віскулях (Белавежская пушча). Кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны падпісалі Пагадненне аб стварэнні СНД. Згодна з Пратакола, падпісанага 21 снежня 1991 г. у Алматы (Казахстан), Азербайджанская Рэспубліка, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан, Туркменістан, Рэспубліка Узбекістан і Украіна на раўнапраўных пачатках ўтварылі Садружнасць Незалежных Дзяржаў. У снежні 1993 года да Садружнасці далучылася Грузія, якая завяршыла сваё сяброўства ў СНД 18 жніўня 2009 года. У 2011 годзе СНД адзначае 20-годдзе з дня свайго стварэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?