Мяркуецца, што ніхто не выжыў у выніку падзення самалёта ў Ціхі акіян.

3 верасня ў Чылі пацярпеў катастрофу вайсковы самалёт, які ўпаў у Ціхі акіян у кіламетры ад берага. На борце самалёта Casa-212 знаходзіўся 21 чалавек. Пасажырамі самалёта былі ўдзельнікі здымачнай групы журналістаў, якія накіроўвалася на архіпелаг Хуан-Фернандэс. Іх мэтай былі здымкі аднаўлення астравў пасля землятрусу, які адбыўся ў лютым мінулага года.

На дадзены момант на месцы крушэння знойдзеныя асабістыя рэчы пасажыраў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, самалёт двойчы спрабаваў прызямліцца, аднак гэтаму перашкодзілі неспрыяльныя ўмовы надвор’я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?