Міністэрства культуры ініцыявала рэалізацыю новых праектаў на Дні беларускага пісьменства, які пройдзе 4 верасня ў Ганцавічах Брэсцкай вобласці.

Сярод новых праектаў выстава «Бібліі» Францыска Скарыны і кніг Якуба Коласа з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выстава арыгінальных экспанатаў з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, перасоўная выстава Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Геній зямлі беларускай», прэзентацыя электроннага выдання «Паэт прыгажосці і гармоніі». Акрамя таго, Нацыянальная бібліятэка ўручыць Ганцавіцкай раённай бібліятэцы калекцыю кніг беларускіх аўтараў.

Па ініцыятыве Мінкультуры будуць праведзены конкурсы «Самая старая кніга з сямейнай бібліятэкі ў Ганцавічах» і на лепшае чытанні вершаў Якуба Коласа і Максіма Багдановіча сярод вучняў школ горада і раёна. Таксама адбудзецца Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Ганцавіцкія чытанні-2011», дзе плануецца абмеркаваць пытанне аб неабходнасці прыняцця Нацыянальнай праграмы развіцця чытання.

На арганізацыю мерапрыемстваў Міністэрства культуры вылучыла з рэспубліканскага бюджэту Br373, 2 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?