Сёньня раніцай ў Мэльбурне пачаліся матчы другога раўнду індывідуальнага разраду Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open).
Першай выступала Вікторыя Азаранка. Яна перамагла францужанку Марыён Барталі зь лікам 6:0, 7:5. У трэцім крузе 17-гадовая Вікторыя сустрэнецца з прадстаўнічкай Сербіі Еленай Янкавіч (11-ы рэйтынг на турніры). У мінулым годзе Вікторыя, зазначым, выбыла ўжо ў першым крузе Australian Open.
Драматычны матч выдаўся Настасьсі Якімавай, што гуляла зь японкай Аі Сугіямай (23-ці рэйтынг). Беларуска выйграл першы сэт 6:2, аддала другі з такім жа лікам. Трэці сэт выйграла 10:8. У наступным раўндзе Насьця згуляе зь Люцыяй Сафаравай (Чэхія).
Нагадаем, што ўчора Макс Мірны перамог грамадзяніна Пэру Люіса Хорну і ў другім раўндзе сустрэнецца зь Дзьмітрыем Турсунавым (Расея). У першым раўндзе парнага разраду М. Мірны і швэд Ёнас Б’ёркман (яны лічацца на гэтым турніры другой па сіле парай) выйдуць на корт супраць нямецка-гішпанскага дуэту Томас Бэрэнд /Гіерма Гарсія-Лопэс.
Афіцыйны сайт турніру вось.