«Белшына» выйграла ў «Гомеля» ў прапушчаным матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе (усяго згуляна 23 туры).

Бабруйскія футбалісты перамаглі з мінімальным лікам 1:0. Адзіны гол у сустрэчы забіў Генадзь Блізнюк на 71-й хвіліне.

Пасля 23-х тураў (усяго будзе згуляна 33 туры): БАТЭ — 49, Шахцёр — 40, Гомель — 35, Дынама Мінск — 32, Тарпеда Жодзіна — 31, Нафтан, Белшына — 30, Віцебск, Мінск — 26, Нёман — 24, Дынама Брэст — 23, Дняпро — 20.

Заўважце, ужо каторы тур падвал турнірнай табліцы прадстаўляюць усе каманды з абласных цэнтраў + сталічны «Мінск». Вынятак — каманда з Гомеля.

Матчы 24-га тура пройдуць 9–11 верасня. У пятніцу ў Салігорску «Шахцёр» згуляе з БАТЭ. У складзе барысаўскага клуба, магчыма, дэбютуе сербскі форвард Матэя Кежман, які падпісаў кантракт з клубам 31 жніўня.

11 верасня ў Мінску згуляюць «Дынама» і «Віцебск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?