Меркаванні4545

«У цэнтры ўвагі»: Прапанова Круглага стала адрасавана казлам, а не пятай калоне

«Функцыянеры так званай беларускай апазіцыі прынялі гэтае пасланне чамусьці на свой адрас» і «пачалі займаць табурэткі і дыктаваць умовы».

Такія заявы прагучалі ва ўстановачнай праграме «У цэнтры ўвагі».

Вядоўца працытаваў словы Лукашэнкі пра Круглы стол і падкрэсліў: «Запрашэнне прэзідэнта адрасаванае ўсім разважных людзям, якія любяць сваю краіну». А далей развіў думку: «Функцыянеры так званай беларускай апазіцыі прынялі гэтае пасланне чамусьці на свой адрас» і «пачалі займаць табурэткі і дыктаваць умовы». Але, дадаў ён:

«У нас у краіне больш за 2000 грамадскіх арганізацый і 15 партый, некаторыя налічваюць сотні тысяч людзей. А ўсю апазіцыю можна змясціць у адным кошыку. Каго яна будзе прадстаўляць за сталом перамоваў і пра што гаварыць?».

Экспертам праграмы выступіў Вадзім Гігін, рэдактар часопіса прэзідэнтуры «Беларуская думка». На думку Гігіна, Лукашэнка «не прапаноўваў дыялогу апазіцыі».

На думку Гігіна,

запрашэнне да размоваў не датычыць «тых сілаў, якія ў сапраўднасці з’яўляюцца пятай калонай»
і «фактычна выступаюць як агенты замежных сіл і цэнтраў унутры Беларусі».

Лукашэнкаўцы ў прапагандысцкіх мэтах называюць «пятай калонай» усіх тых, хто аспрэчвае манаполію Лукашэнкі на ўладу.

Лідараў апазіцыі ў праграме таксама абазвалі «самазванцамі» і ўсяляк аблівалі брудам.
«Няздольнасць так званай беларускай апазіцыі да дыялогу — гэта медыцынскі дыягназ. — вычвараўся вядоўца — Амбулаторнаму і стацыянарнаму лекаванню яны не падлягаюць».

Выглядае, што прапанова дыялогу Лукашэнкам была звыклым прыёмам. Яна была адрасавана патэнцыйным замежным крэдыторам, а не апазіцыі ўнутры краіны.

Каментары45

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць