Ва ўкраінскіх ювелірных крамах прапануюць экслюзіў — срэбраны бюст Лукашэнкі за 1052 даляры.

«Бюст прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Г. з срэбра з пазалотай! Калі Вы патрыёт Рэспублікі Беларусь, Вас цікавіць палітыка і Вы прыхільнік прэзідэнта — гэта статуэтка для Вас! Выдатны падарунак сябру палітыку», — пішуць на сайце крамы.

Партрэтнае падабенства бюста выклікае сумнеў, бо статуэтка нагадвае Якуба Коласа не ў меншай ступені, чым Лукашэнку.

Бюст з срэбра 925 пробы каштуе 1052 даляры, ці, калі купцам будзе прасцей, 8384,44 грыўны. Важыць срэбраны Лукашэнка 290 грамаў, выплаўляецца цягам 2–4 тыдняў, дастаўка займае 2–3 дні.

Вытворчасцю бюстаў займаецца ювелірная майстэрня «Кавалік» у Кіраваградзе. Цікава, што адна з кіеўскіх ювелірных крамаў, што мела Лукашэнку ў сваім асартыменце, зняла гэтую пазіцыю са свайго сайта адразу пасля нашай публікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?