Як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашаў, у пятніцу, 2 верасня, а 6-й гадзіне у парку Дружбы народаў у раёне вуліцы Карастаянавай быў знойдзены труп 61-гадовай мінчанкі, які вісеў у пятлі на дрэве. Жанчына вяла замкнуты лад жыцця. Матывы самагубства пенсіянеркі пакуль не вядомыя.

Дзвюма гадзінамі пазней у сваёй кватэры ў доме на вуліцы Жукоўскага ў ваннай на змеявіку павесілася 48-гадовая мінчанка. Яна жыла з мужам, злоўжывала спіртным, у стане алкагольнага ап’янення выказвала думкі аб самагубстве.

А 10-й гадзіне з балкона сваёй кватэры на пятым паверсе дома па вуліцы Мірашнічэнкі выкінуўся 58-гадовы мінчанін. Мужчына жыў з жонкай і сынам. Апошнім часам хварэў, пераставалі дзейнічаць ногі. У такім стане жыць не хацеў.

Па ўсіх фактах самагубства праверку праводзіць следчы аддзел пракуратуры Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?