Такое меркаванне выказаў БелаПАН міністр культуры Павел Латушка 4 верасня на XVIII Дні беларускага пісьменства ў Ганцавічах (Брэсцкая вобласць).
«Неабходна пачаць абмеркаванне і прыняць адпаведныя рашэнні, звязаныя з папулярызацыяй чытання ў Беларусі», — лічыць міністр. «Тыя аналізы, якія паводле нашай прапановы рабіла Нацыянальная бібліятэка і якія мы маем, паказваюць, што моладзь — дзеці, падлеткі — чытае ўсё менш і менш, у гэтым праблема», — сказаў ён.
Паводле слоў чыноўніка, праблема нізкага ўзроўню чытання ў краіне з’яўляецца «агульнадзяржаўнай і грамадскай». Латушка адзначыў, што аналагічнае пытанне стаіць перад многімі дзяржавамі, «Беларусь не выключэнне».
Міністр прывёў статыстычныя звесткі, згодна з якімі
«толькі 40% дзяцей ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў чытаюць пастаянна, падлеткаў — 23%».
«Мы павінны падумаць пра неабходнасць прыняцця нацыянальнай праграмы па садзейнічанні чытанню ў нашай краіне. Мы спадзяемся, што гэту прапанову Міністэрства культуры падтрымаюць і іншыя міністэрствы і ведамствы», — сказаў Латушка.
Наяўнасць гэтай праблемы пацвердзілі БелаПАН і работнікі Цэнтральнай раённай бібліятэкі ў Ганцавічах. Паводле слоў супрацоўніцы аддзела абанемента Святланы Івановіч, «чытае яшчэ насельніцтва сярэдняга ўзросту, а
вось моладзь, школьнікі — вельмі мала наведваюць».Івановіч адзначыла, што ў асноўным карыстаецца попытам сучасная літаратура.
Яе калега Святлана Курылік дадала, што ў бібліятэцы пачалі з’яўляцца аўдыякнігі, з якімі мясцовыя жыхары знаёмяцца больш ахвотна. «У нас цяпер ёсць
Нягледзячы на тое што аўдыякніга ў Ганцавічах карыстаецца большай папулярнасцю, чым яе традыцыйны варыянт, супрацоўніцы бібліятэкі выказалі меркаванне, што «дыскі ніколі не заменяць кнігу».