Адпускныя цэны на хлеб і малочныя прадукты павышаюцца на 5%
Раней цэны на хлебную і малочную прадукцыю павышаліся на 5% у пачатку жніўня.
У верасні павышаюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на хлеб і малочныя прадукты на 5%. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 141 ад 1 верасня 2011 года,
апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Адпускныя цэны павышаюцца на хлеб жытны і жытнёва-пшанічны, батоны і перапечкі з пшанічнай мукі няздобныя вагой 300 грамаў і больш; малако каровіна пастэрызаванае і кефір з каровінага малака тлустасцю да 3,5% уключна, смятану тлустасцю да 25% уключна, тварог тлустасцю да 9% уключна без смакавых дабавак і напаўняльнікаў.
Раней цэны на хлебную і малочную прадукцыю павышаліся на 5% у пачатку жніўня.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ