Да такіх высноў прыйшла спецыяльная камісія.

Спецыяльная камісія Расійскай чыгункі высветліла, што выцек брому ў Чалябінску адбыўся па віне ўкраінскага пастаўшчыка—кампаніі «Публічнае таварыства «Бром». Нібыта, перад адпраўкай у Расію ёмістасці дрэнна замацавалі. Расійскі бок плануе спагнаць шкоду ад аварыі з украінскіх пастаўшчыкоў.

Нагадаем, што 1 верасня на чыгуначным вакзале Чалябінска адбыўся выцек брому. У адным з вагонаў знаходзілася 2063 пяцілітровыя шкляныя ёмістасці з бромам. З іх каля 10 разбілася. У выніку над горадам утварылася рудое атрутнае воблака. Сотні чалавек надыхаліся атрутнымі парамі, з іх 10 чалавек прызнаныя пацярпелымі, паведамляе Газета.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?