На кватэры актывіста Алеся Каліты адбываецца ператрус. Сёння днём Каліту выклікалі ў мінскі райаддзел міліцыі па крымінальнай справе, паводле якой ён, Сяргей Семянюк і Максім Губарэвіч нібыта збілі ахоўніка офіснага цэнтру, дзе зараз месціцца сядзіба БНФ.

Цяпер Каліту павезлі на кватэру, дзе адбудзецца ператрус — паведаміў «НН» Аляксей Янукевіч.

* * *

20:41

Аоесь Каліта паведаміў карэспандэнту НН: нічога, «што б цікавіла следства, не знайшлі», быў складзены адпаведны пратакол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?