Дзяржавы ЕС лічаць, што беларускія ўлады павінны не памілаваць асуджаных па справе «19 снежня», а рэабілітаваць,

заявіла ў інтэрвію агенцтву Інтэрфакс-Захад» пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас.

 photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Яна нагадала, што

«без рэабілітацыі немагчыма рабіць кар’еру, працаваць і г.д.».

Каментуючы заяву Аляксандра Лукашэнкі аб дыялогу з апазіцыяй пры ўдзеле ЕС і Расіі, Р.Томас заўважыла, што афіцыйнага запрашэння пакуль не паступіла. Дзяржавы ЕС, паводле брытанскага дыпламата, хацелі б пачуць у часе гэтага дыялогу «аб фармаванні ў Беларусі шматпартыйнай дэмакратыі». «

Калі ЕС прыйдзе да высновы, што за гэтай прапановай стаіць шчыры намер,
я ўпэўненая, што ЕС захоча ў гэтым праекце удзельнічаць.
Але ЕС зможа разглядаць пытанне аб удзеле ў круглым стале толькі тады, калі пытаньне вызвалення і поўнай рэабілітацыі ўсіх зняволеных будзе вырашанае», — падкрэсліла пасол.

Р. Томас дадала, што «ЕС так і не ачуняў ад глыбокага шоку і засмучэння», якія зазнаў пасля падзеяў 19 снежня ў Беларусі.

Апошнім часам афіцыйныя СМІ выказваюць меркаванне, што прапануючы дыялог з усімі патрыятычна настроенымі сіламі, Лукашэнка зусім не меў на ўвазе апазіцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?