Супрацоўнікі АДАІ Фрунзенскага раёна Мінска затрымалі на МКАД 20-гадовага п’янага аўтаўгоншчыка,

паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС сталіцы Ала Галубовіч.

Хлопец з Пухавіцкага раёна прыехаў у госці да сваіх сяброў. Пасля вялікай дозы спіртнога позна ўвечары ён захацеў адправіцца дадому і пачаў лавіць машыну, каб дабрацца спынам. Аднак кіроўцы бачылі, што ён п’яны, і падвозіць не хацелі. Тады хлопец вырашыў даехаць самастойна на чужым аўтамабілі. Шпацыруючы па сталічным мікрараёне Сухарава, ён спрабаваў угнаць шэсць машын. Пры гэтым у двух з іх гаспадары пакінулі дзверы адчыненымі, але гэтыя аўтамабілі не атрымалася завесці. Сёмая спроба апынулася ўдалай: у замок запальвання быў устаўлены абломак ключа.

Аднак хлопец не ўлічыў, што адно з пярэдніх колаў было прыспушчана. Падчас паездкі з яго выйшла ўсё паветра. Угоншчык быў вымушаны спыніцца на МКАД. Ён зноў пачаў галасаваць, аднак ніхто не хацеў браць п’янага спадарожніка. Тады хлопец заснуў ў сагнанай машыне. Абудзілі яго супрацоўнікі ДАІ.

У дачыненні да маладога чалавека заведзена крымінальная справа па ч.1 ст.214 «Угон транспартнага сродку або маламернага воднага судна» КК Беларусі, якая прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Таксама высветлілася, што ён быў раней судзімы за крадзеж і неаднаразова трапляўся на дробным хуліганстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?