Праваабаронца Уладзімір Малей не быў дапушчаны на судовы працэс у якасьці прадстаўніка маці загінулага падчас аварыі на «Пінскдрэве» Яўгена Рапуты. Тым не менш, справа была вырашаная на карысць Людмілы Рапуты. Прадпрыемства выплаціць ёй кампенсацыю ў памеры 30 мільёнаў рублёў

Людміла Рапута праз суд дамагалася ад СТАА «Пінскдрэў-ДСП» кампенсацыі маральнай шкоды за смерць сына падчас выбуху на прадапрыемстве 25 кастрычніка 2010 года. Суд адмовіў жанчыне ў праве атрымаць кваліфікаваную юрыдычную дапамогу, забараніўшы інспектару незалежнага прафсаюзу РЭП Уладзіміру Малею прадстаўляць ейныя інтарэсы.

Але Уладзімір Малей здолеў належным чынам падрыхтаваць да судовага пасяджэння ўсе неабходныя дакументы і доказы, што дазволіла схіліць суд на бок маці загінулага працаўніка. 5 верасня суд сваім рашэннем абавязаў адміністрацыю прадпрыемства выплаціць Людміле Рапуце кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 30 мільёнаў рублёў.

Нагадаем, што 25 кастрычніка 2010 года на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» (Пінск) адбыўся выбух, у выніку якога загінулі 14 чалавек, 7 атрымалі цялесныя пашкоджанні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?