У бліжэйшыя суткі, 7 верасня, у цэлым па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны, днём месцамі пройдуць дажджы.

Па захадзе днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні, умераны, ад 5 да 10 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе плюс 8–14 градусаў, месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — 5–7 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да 16–22 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?