Шматфункцыянальныя беспілотныя лятальныя апараты плануюць вырабляць спецыялісты ААТ «558 авіяцыйны рамонтны завод» сумесна з Казанскім нацыянальным даследчым тэхнічным універсітэтам.

Як паведаміў «IP» начальнік упраўлення па развіцці ААТ «558 авіяцыйны рамонтны завод» Павел Случак, адпаведная камерцыйная дамова паміж беларускім і расійскім бокам быў падпісаны на Міжнародным авіясалоне «МАКС-2011». Паводле яго слоў, новы лятальны апарат будзе масай да 200 кг, даўжынёй каля 4 м і размахам крылаў каля 8 м. Ён можа служыць як для грамадзянскіх, так і для ваенных мэтаў. Напрыклад, для маніторынгу паверхні зямлі.

«Думаю, да канца гэтага года нашы спецыялісты сумесна з расійскімі калегамі канчаткова вызначацца з абліччам лятальнага апарата і тэрмінамі работ, а да канца наступнага года мы выпусцім першыя машыны», — растлумачыў Павел Случак.

Падобная вытворчасць на базе ААТ «558 авіяцыйны рамонтны завод» роўна як і ва ўсёй Беларусі будзе наладжана ўпершыню. Штогод у Баранавічах плануецца выпускаць каля 15 такіх лятальных апаратаў, якія затым можна будзе прадаваць. Ажыццяўляць фінансаванне праекта і атрымліваць прыбытак ад продажаў будуць абодва бакі.

«Гэта наша сумесная ініцыятыва з расійскімі партнёрамі, накіраваная на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, — растлумачыў Павел Случак. — Казанскі нацыянальны даследчы універсітэт — сёння вядучы ў галіне авіябудавання універсітэт у Расіі. У далёкія савецкія часы Баранавіцкі авіязавод ўжо супрацоўнічаў з гэтай установай, але потым сувязі згубілі. Цяпер мы аднаўляем гэтае супрацоўніцтва ў зусім новым для нас напрамку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?