Траплянне БАТЭ у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, дзе яны сустрэнуцца з «Барселонай», «Міланам» і чэшскай «Вікторыяй», чакана выклікала велізарную цікавасць гледачоў і прымусіла па-новаму зірнуць на пытанне распаўсюду квіткоў на хатнія матчы. У выніку кіраўніцтва клуба прыняло рашэнне правесці рэалізацыю квіткоў у некалькі этапаў.

У сераду, 7 верасня, з 15.00 на Барысаўскім гарадскім стадыёне пачнецца двухдзённы продаж білетных пакетаў (на тры гульні) для ўладальнікаў абанементаў і членаў Клуба заўзятараў ФК БАТЭ. Касы будуць працаваць да 19.00 (у чацвер — з 10.00 да 19.00, абед з 14.00 да 15.00).

А ў чацвер, 8 верасня, на Барысаўскім гарадскім стадыёне і сталічным стадыёне «Дынама» білетныя пакеты паступяць у агульны продаж. Час працы касаў — з 10.00 да 19.00.

Увазе ўладальнікаў абанементаў і членаў Клуба заўзятараў ФК БАТЭ: заклікаем набываць білетныя пакеты, бо асобнага продажу квіткоў на матчы з «Міланам» і «Вікторыяй» для вас ажыццяўляць не плануецца (гэта значыць квіткі можна будзе купіць толькі на агульных падставах).

Адным днём — пятніцай, 9 верасня — абмежаваны продаж квіткоў на матч БАТЭ — «Барселона» для ўладальнікаў абанементаў і членаў Клуба заўзятараў ФК БАТЭ. Касы Барысаўскага гарадскога стадыёна будуць працаваць з 10.00 да 19.00 (абед з 14.00 да 15.00).

Адзначым, што тыя ўладальнікі абанементаў і члены Клуба заўзятараў, хто набудзе два білетныя пакеты, не атрымаюць дадатковай магчымасці купіць квіткі асобна на гульню з «Барселонай».

Меркавана з суботы, 24 верасня, паступяць у адкрыты продаж тыя білеты, што засталіся пасля рэалізацыі ў ходзе папярэдніх этапаў квіткі на паядынак БАТЭ — «Барселона».

Касы стадыёна «Дынама» і Барысаўскага гарадскога стадыёна будуць працаваць з 10.00 да 19.00 (у Барысаве абед — з 14.00 да 15.00).

Па кошце квіткі падзеленыя на тры катэгорыі.
На матчы з «Барселонай» і «Міланам»: 1-я — 250 000 рублёў, 2-я — 150 000, 3-я — 70 000. На сустрэчу з «Вікторыяй» цана складае адпаведна 200000, 100 000 і 50 000 рублёў.

Кошт білетных пакетаў такі: 1-й катэгорыі — 700 000 рублёў, 2-гі — 400 000, 3-й — 190000.

Абмежаванне па продажы на аднаго чалавека — 2 квіткі (білетныя пакеты).

У касах мінскага стадыёна «Дынама» будуць прадавацца квіткі на наступныя сектары: 9, 12, 14, 15–28.

У касах барысаўскага гарадскога стадыёна будуць выстаўлены ў продаж квіткі ў сектары 2, 3, 4, 6 (за выключэннем месцаў, зарэзерваваных для Клуба заўзятараў), 7, 8, 13.

Сектары 5 і 6 зарэзерваваныя для фанатаў ФК БАТЭ, сектары 10–11 — для заўзятараў «Барселоны».

Практычна цалкам сектары 1 і 29 зарэзерваваны для УЕФА і ФК «Барселона».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?