Сёньня (чацьвер, 18 студзеня), а 18-й гадзіне Андрэй Хадановіч запрашае на паэтычна-музычную акцыю "Размова з рэхам". У рамах імпрэзы прэзэнтацыя новай кнігі "Сто лі100ў на TUT.BY" -- першай кнігі ў сэрыі "Бібліятэка "Наша Ніва".

Удзел бяруць гурт "Рэха", а таксама Ўладзімер Арлоў, Максім Жбанкоў ды іншыя добрыя людзі.

Месца: кіназаля Палацу моладзі (Старавіленскі тракт, 41).

Даведкі праз тэл.: 262-02-90, маб. 8-029-272-02-90 (МТС).

Кошт уваходу — 2 тыс. рублёў.

Старшыня таварыства вольных літаратараў паэт Алесь Аркуш абвесьціў шорт‑ліст на атрыманьне літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес‑2006».

Кандыдатамі сёлета сталі:

Валянцін Акудовіч за кнігу «Дыялёгі з Богам»
Міхась Андрасюк. «Белы конь»
Сяргей Балахонаў. «Імя грушы»
Зьміцер Вішнёў. «Фараон у заапарку»
Андрэй Хадановіч. «Сто лі100ў на TUT.BY».

Апошняя кніга выйшла ў рамках праекту «Кнігарня «Нашай Нівы».

У мінулыя гады прэмію «Гліняны Вялес» атрымлівалі Людка Сільнова, Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Сяргей Астравец, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Сяргей Дубавец і інш.

Ляўрэат стане вядомы вясной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0