Шаноўны Павел Ізотавіч, з нецярпеннем аператыўніка МУС, які «пасе» актывіста Саюзу палякаў каб прышыць таму стандартны артыкул — «Ішоў, лаяўся матам, размахіваў рукамі, не адпавядаў на загады міліцыі», — чакаў сьвежую Саўбелку.

Спадабаўся артыкул «Шесть человек на место» (лічба – колькасьць прэтэндэнтаў у гэтым прызыве на адно месца ў казарме) нейкай Тацьяны Шчадранок Не спадабалася толькі рэзюме: «Крепкий мобилизационный ресурс — основа безопасности государства».

Эх, трэба было спадарыня Шчадронак наступным чынам: «Шэсць чалавек на месца! І пасля гэтага нехта на Захадзе яшчэ сцьвярджае, што ў нас няма права выбару, сярод каго выбіраць, чэснай канкурэнцыі!».

Трэба маштабней глядзець на рэчы!

Добры артыкул пра стэнды ў канторах. Высвятлецца, што праблема бюракратыі ў тым, што кліент прэцца у кабінет, не чытаючы спачатку інфармацыі на стэндах.

Вось дзе бараны!

Без спецыяльнай дырэктывы пра стэнды нам здаецца поўны гамон.

І нарэшце, сп. Якубовіч, пра негатыў.

Мова пра агульную канцэпцыю выдання.

Тэму падсказаў артыкул нейкага Валянніка «Зачем субъектов делать объектами?».

Атрыкул – актуальны, зубастны, прысвечаны сьвятой тэме – колькі добрага мы для Расеі, якая ў адказ нас пракінула.

Плакаў над абзацам: «Под газопровод вырублена просекой территория равная по меньшей мере двум районам страны. Кроме того, все оборудование и трубы во время строительства завозились в Беларусь беспошлинно. Все эти льготы с позиции дня сегодняшнего можно оценить в сотни миллионов долларов».

Праблема ў тым, што прапаганда нашых расейскіх апанентаў таксама будуецца на тэзісе аб тым, што яны — галоўныя філантропы: даюць нам нафту, газ і яшчэ шмат чаго.

У выніку атрымліваеццца поўная фігня. Не біч беларусккай апазіцыі і пацыфікатар Чачні сыйшліся ў барацьбе за энерганосьбіты. Маць Тэрэза наехала на прынцессу Дыяну па пытанні – хто з ніх больш прынёс дабра простым людзям?.

Каб перамагчы ў вайне за імідж дабрачыннікаў трэба рабіць прапаганду сістэмнай. Не артыкуламі «Внимание! Минприроды запретило любительскую рыбалку в отдельных угодьях», а сводкамі «Дзяжурныя цуды сьвятога угодніка Чэргінца» павінныя быць забітыя поласы газэты.

Ідэяў мора: як нашыя мандарыны далі абет не здымаць канькоў пакуль газ не будзе па 75 баксаў, якія цяжкія вярыгі‑крыжы яны носяць на шыі, каб выкупіць грахі дырэктараў Газпрому, як Кабякоў і Сямашка малілі Грэфа прадаваць нам газ па 240 баксаў, памятаючы словы Хрыста «калі табе зрабілі хук справа, падстаў твар злева…»

Больш сентыментаў!

Жадаю посьпехаў на ніве чэснай журналістыкі!

Ваш фанатычны чытач,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?