Культура1212

Маёнтак Альфрэда Ромера ў аварыйным стане — фотарэпартаж з Каралінова

Падобнае можна ўбачыць у закінутых вёсках Чарнобыльскай зоны.

Падобнае можна ўбачыць у закінутых вёсках Чарнобыльскай зоны.

Маёнтак у вёсцы Каралінова (цяпер — Камайскага сельскага савета Пастаўскага раёна), дзе жыў славуты мастак і паўстанец 1863 г. Альфрэд Ромер, і сёння прыцягвае ўвагу мінакоў. Проста ля вясковай дарогі ў Каралінове стаіць знак «Будынак былой сядзібы Альфрэда Ромера». Не кожны спыніцца, але кожны зверне ўвагу і задумаецца: «А хто ж такі Ромер?». А калі ўсё ж хтосьці адважыцца спыніцца, дык напэўна захоча падыйсці да будынка, а нават зайсці ўсярэдзіну і паглядзець на месца, дзе жыла зорка выяўленчага мастацтва культуры Беларусі.

У вочы кідаецца шыльда «Гісторыка-культурная каштоўнасьць, сядзібны дом мастака Альфрэда Ромера ХІХ ст.». Гэты статус быў нададзены маёнтку дзякуючы намаганням мастака Алеся Цыркунова.

Увайшоўшы ўсярэдзіну, разумееш: шыльда — гэта адзінае што зрабіла дзяржава. Пачатковай школы, якая месцілася ў сядзібе мастака, даўно няма. Пасля яе засталіся раскіданыя паўсюль падручнікі, партрэты пісьменнікаў, сталы, шыльды…

Падобнае можна ўбачыць у закінутых вёсках Чарнобыльскай зоны. Але ў Пастаўскім раёне рыдыяцыі няма, не было і масавага адсялення. А архітэктурна-культурны помнік у жахлівым стане.
Асабістыя рэчы і мэбля мастака скрадзеныя і разнесеныя па хатах. Засталіся толькі сцены, аварыйны стан якіх патрабуе неадкладнага рамонта.

Лёс такога аб’екта незайздросны. Альбо ён згніе пад ганаровай шыльдай архітэктурна-культурнага помніка, альбо апынецца, як не раз бывала, у прыватных руках расійскіх бізнэсоўцаў. Бо Міністэрства культуры не мае сродкаў. А аварыйных аб’ектаў з помнікаў робіцца ўсё больш.

* * *

Мала хто ведае, што шляхецкі род жывапісца, гравёра, скульптара і мастацтвазнаўца Альфрэда Ромера (16.4.1832, Вільня — 24.1.1897) вядзе пачатак з XV ст., з Саксоніі. Потым яго прадстаўнікі праз Курляндыю перабраліся ў ВКЛ.

З біяграфіі Ромера: «Нарадзіўся ў Вільні, і там жа, ва ўніверсітэце, атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. Потым удасканальваў сваё майстэрства ў Парыжы ў педагогаў „сярэдняй рукі“ Л.Бана і А.Аляшчынскага. Па вяртанні з-за мяжы ў канцы 1850-х жыў у спадчынным маёнтку Крэўна Нова-Аляксандраўскага павета і актыўна супрацоўнічаў з віленскім часопісам „Каласы“, дасылаючы туды малюнкі ды гравюры на тэму жыцьця і побыту мясцовых беларусаў і літоўцаў.

У час нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. А.Ромер апынуўся сярод паўстанцаў са зброяй у руках. Пасля паражэньня быў арыштаваны і пасаджаны ў Дынабургскую крэпасць (Даўгаўпілс). Прабыў там нядоўга: відаць, хтосьці з высокіх уладавых чыноў паклапаціўся пра інсургента. Пасля выхаду адтуль Ромеру давялося прадаць маёнтак Крэўна і тэрмінова, далей ад граху, выехаць у Германію. Там, у мюнхенскай Акадэміі мастацтваў, на яго аказалі значны ўплыў педагогі Людвіг фон Хагн і Артур Георг фон Рамберг. Разам з апошнім і Альбертам Келерам Альфрэд наведаў Італію, дзе натхнёна капіраваў Веранезе, пісаў заказныя партрэты арыстакратаў і натурныя садова-паркавыя пейзажы. Шмат выстаўляўся ў Мюнхене, Кракаве, Парыжы — гравюрамі, партрэтамі, скульптурамі. І так доўжылася да сярэдзіны 1870-х гадоў, калі настальгія па радзіме прымусіла яго вярнуцца на Бацькаўшчыну. Ромер стала пасяляецца ў маёнтку Каралінова, які належыў яго жонцы графіні Вандзе Сулістроўскай».

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць13

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай9

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА4

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

«Не на тым баку чалавечнасці». Нетаньяху абвінаваціў лідараў Брытаніі, Францыі і Канады ў заахвочванні ХАМАС2

Канстанцін Меладзэ абвясціў пра закрыццё праекта «ВІА ГРА»4

Расійскія ІТ-асацыяцыі просяць Пуціна абараніць «Лесту» ад нацыяналізацыі

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця90

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х10009

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць13

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць