Урачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі аўтавакзала «Цэнтральны» ў Мінску адбудзецца з удзелам Аляксандра Лукашэнкі 9 верасня, а працаваць аўтавакзал пачне 10 верасня.
Пра гэта паведаміў 7 верасня на прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Віктар Тозік.

Рэканструкцыя аўтавакзала са шматузроўневым паркінгам праводзілася за кошт сродкаў інвестараў, якім рэалізацыя праекта каштавала 56 млн. долараў. Увесь комплекс будзе адкрыты, як плануецца, 7 лістапада.

Паводле слоў Тозіка, вакзал стаў сучасным, устаноўлены ВК-экраны на аўтобусных перонах.

Вакзал абсталяваны 14 пасадачнымі і адной платформай прыбыцця, залай чакання на 90 месцаў, 12 касамі.

Вакзал будзе працаваць кругласутачна і абслугоўваць міжгароднія маршруты брэсцкага і гродзенскага напрамкаў і практычна ўсе міжнародныя. Сёння «Мінсктранс» ажыццяўляе аўтобусныя зносіны з краінамі Балтыі, Расіяй, Польшчай, Украінай, Германіяй.

Паводле слоў Тозіка, пасажырам дадзена магчымасць набыцця білетаў на аўтобусныя рэйсы ў краінах Еўропы, а таксама ў Беларусі. Акрамя таго, у новым вакзале можна будзе купіць білеты праз інфакіёскі і інтэрнэт.

Нагадаем, «Цэнтральны» быў закрыты на рэканструкцыю чатыры гады таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?