Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Брэстаблаўтатранс» па перавозках Мікалай Данілюк, кошт адной паездкі ў гарадскім пасажырскім транспарце (аўтобусе і тралейбусе)

вырас на 50 рублёў і складае цяпер 800 рублёў.
Пры продажы білета вадзіцелем кошт паездкі — 900 рублёў (раней — 850). Праязныя білеты на месяц падаражэлі на 6,7%.

Тарыф на перавозку пасажыраў у прыгарадным транспарце павялічаны на 5%.

Рашэнне аб устанаўленні новых тарыфаў было прынята аблвыканкамам 1 верасня 2011 года і ўзгоднена ў Міністэрстве эканомікі.

Сёлета ў Брэсцкай вобласці гэта трэцяе змяненне тарыфаў на перавозкі пасажыраў у грамадскім транспарце. У прыватнасці, праезд у гарадскім грамадскім транспарце 1 красавіка падаражэў з 600 да 700 рублёў, 3 жніўня — да 750 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?