Ірына Халіп адправілася 7 верасня ў наваполацкую калонію (Віцебская вобласць) на доўгатэрміновае спатканне з мужам, былым кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым.
Халіп сама з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Журналістка прыгаворана да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. «Таму супрацоўнікі міліцыі, якія ажыццяўляюць нагляд за мной, павінны выдаць мне маршрутны ліст, прыкладна такі, які выдаюць
«Маршрутны ліст уяўляе сабой прыкладна ліст камандзіровачнага ў савецкія часы: у ім указана дата асуджэння, тэрмін пакарання, орган, які выдаў гэты ліст. У калоніі я павінна зрабіць адзнакі ў адміністрацыі: калі прыбыла, калі выбыла. Пасля вяртання — здаць у міліцыю», — растлумачыла Халіп.
Яна разлічвае паразмаўляць з мужам не «праз шкло», а асабіста. «
Я раскажу яму аб тым, што адбывалася апошнім часам, і маю намер пачуць аб тым, што адбывалася з ім у зняволенні»,— адзначыла Халіп.
Яна не стала браць з сабой на спатканне сына Данііла. «Гэта было б бесчалавечна — замыкаць маленькага хлопчыка ў маленькім пакоі ў чатырох сценах на двое сутак. Калі ў калоніі ў Віцебску, напрыклад, дзе знаходзіцца Аляксандр Атрошчанкаў (
Жонка вязе Саннікаву яго любімыя стравы.
«Я не ведаю, як ён усё гэта з’есць, але яму давядзецца.Плоў, катлеты, адбіўныя, гуляш. Пірагі ад яго маці Алы Уладзіміраўны. І яшчэ вельмі шмат усялякіх ласункаў», — сказала Халіп.
Яна спадзяецца, што спатканне пройдзе без ускладненняў. Пакінуць калонію ў Наваполацку яна павінна 9 верасня.
14 мая суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 15 ліпеня Мінскі гарадскі суд пакінуў без задавальнення касацыйную скаргу палітыка.
Глядзі яшчэ: Ірына Халіп: Я не пазнала Саннікава.