Адпаведнае рашэнне аблвыканкама ўступіць у сілу 8 верасня. Новы тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарту агульнага карыстання на звычайных маршрутах у рэгулярных зносінах павялічыўся на 50 рублёў і ўстаноўлены ў памеры 800 рублёў за адну паездку.

Праязны білет на месяц на аўтобус або тралейбус у Гродне цяпер каштуе 30 800 рублёў, на два віды транспарту — 41 100. У Лідзе кошт праязнога на месяц павялічаны да 30 000 рублёў, у астатніх гарадах вобласці — да 26 200.

Апошні раз тарыфы на перавозкі ў гарадскім грамадскім транспарце вобласці пераглядаліся ў жніўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?