Месца трагедыі, photo.bymedia.net

Месца трагедыі, photo.bymedia.net

 Месца трагедыі, photo.bymedia.net

Месца трагедыі, photo.bymedia.net

 Гэтым летам Руслан Салей перайшоў з "Дэтройта" ў "Лакаматыў".

Гэтым летам Руслан Салей перайшоў з "Дэтройта" ў "Лакаматыў".

У сераду, у 15:05, пасля вылету з Яраслаўля ў Мінск разбіўся самалёт ЯК-42 з камандай ХК «Лакаматыў» на борце. Загінулі 43 чалавекі з 45: увесь асноўны склад каманды, трэнеры, члены экіпажа.

Сярод загінулых беларускія хакеісты — Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў (1980 года нараджэння), сын вядомага хакеіста Івана Крываносава.

«Лакаматыў» ляцеў у Мінск, дзе 8 верасня меўся згуляць матч чэмпіянату КХЛ з мінскім «Дынама». Гэта гульня адменена, а вечарам чацвярга ў «Мінск-Арэне» пройдзе жалобная цырымонія.

Паводле версіі Расавіяцыі, самалёт пры ўзлёце зачапіўся за мачту курсавога маяка. Газета.ру і Прессбол зазначаюць, што з прычыны ВІП-саміта ў Яраслаўлі з удзелам прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева самалёт узлятаў з запасной паласы і не паспеў належна разагнацца.

Газета.ру: Лакаматыў прыцягваў трагедыі.

00:30

МНС Расіі апублікавала спіс пасажыраў і членаў экіпажа, што знаходзіліся на борце самалёта Як-42, у якім з Яраслаўля ў Мінск на матч КХЛ накіроўваліся хакеісты яраслаўскага «Лакаматыва». Сярод іх — беларускія гульцы Руслан Салей і Сяргей Астапчук.

Экіпаж

1. Андрэй Салонцаў
2. Ігар Жэвелаў
3. Сяргей Жураўлёў
4. Уладзімір Мацюшкін
5. Аляксандр Сізоў (выжыў)
6. Алена Сарматава
7. Надзея Максумава
8. Алена Шавіна

Пасажыры

1. Віталь Анікеенка
2. Юрый Бахвалаў
3. Аляксандр Бяляеў
4. Міхаіл Баландзін
5. Аляксандр Васюноў
6. Ёзэф Вашычак
7. Аляксандр В`юхін
8. Аляксандр Галімаў (выжыў)
9. Роберт Дытрых
10. Павол Дземітра
11. Андрэй Зімін
12. Марат Калімулін
13. Аляксандр Карпоўцаў
14. Аляксандр Калянін
15. Андрэй Кірухін
16. Мікіта Клюкін
17. Ігар Каралёў
18. Мікалай Крываносаў
19. Яўген Кунаў
20. Вячаслаў Кузняцоў
21. Стэфан Ліў
22. Ян Марэк
23. Брэд Маккрымон
24. Сяргей Астапчук
25. Уладзімір Піскуноў
26. Карэл Рахунек
27. Яўген Сідараў
28. Карліс Скрасціныш
29. Руслан Салей
30. Павел Снурніцын
31. Даніл Собчанка
32. Іван Ткачэнка
33. Павел Траханаў
34. Ігар Урычаў
35. Генадзь Чурылаў
36. Максім Шувалаў
37. Арцём Ярчук

Раней у МНС Расіі БелаПАН пацвердзілі гібель беларускіх хакеістаў. У той жа час, паводле інфармацыі шэрагу СМІ, Салея не было на борце самалёта — ён быццам бы прыбыў у Мінск раней.

БелаПАН

МНС Расіі паведамляе, што ў выніку авіякатастрофы самалёта Як-42 ў Яраслаўскай вобласці загінулі 44 чалавек, адзін ці двое выжылі.

Паводле апошняй інфармацыі ад МНС Расіі, Як-42 разбіўся за 2 км ад аэрапорта Туношна ў Яраслаўлі. Паводле апошніх звестак, з 45 чалавек, якія знаходзіліся на борце (асноўны склад каманды), 44 загінулі. Паводле розных звестак загінуўшых можа быць 43. Паведамляецца, што выжыў бортмеханік і адзін з хакеістаў (магчыма, удзельнік зборнай Расіі па хакеіі Аляксандр Галімаў).

У МНС адзначылі, што самалёт ляцеў з Яраслаўля ў Мінск на матч з «Дынама», што меўся прайсці 8 верасня на «Мінск-Арэне.

Прычыны таго, што адбылося высвятляюцца. На месца выехалі ратавальнікі і прадстаўнікі ўсіх аператыўных службаў.

«Крушэнне самалёта адбылося ў 15:05 паводле мінскага часу. Паведамляецца, што пасля ўзлёту прагучалі два хлапкі». Росавіяцыі паведмляе, што самалёт Як-42 сутыкнуўся з маяком. «Пасля адрыву ад узлётна-пасадачнай паласы, сутыкнуўся з антэнай маяка, якая размяшчалася за паласой, пасля чаго сутыкнуўся з зямлёй і загарэўся», — паведамілі ў Росавіяцыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі на борце знаходзіліся грамадзяне Расіі, Германіі, Латвіі, Чэхіі, Славакіі, Беларусі, Швецыі, Канады.

За ХК «Лакаматыў» выступаюць беларусы Руслан Салей і Сяргей Астапчук.

Матч ХК «Дынама-Мінск» — ХК «Лакаматыў», што меўся прайсці ў чацвер на «Мінск-Арэне», адменены.

***

На некаторых расійскіх сайтах з’явілася інфармацыя, што Руслан Салей мог чакаць каманду ў Мінску. Ягоны нумар тэлефона недаступны, сябры таксама нічога не ведаюць пра ягоны лёс.

***

Руслан Салей нарадзіўся 2 лістапада 1974 года ў Мінску. Выхаванец хакейнай школы «Юнацтва».

У 1996 быў задрафтаваны клубам НХЛ «Анахайм Майці Дакс» пад дзявятым нумарам. Вышэй у драфце ніхто з беларусаў пакуль не падымаўся. Восем сезонаў ён адгуяў у НХЛ за «магутным качароў».

У 2003 Руслан Салей браў удзел у фінале Кубка Стэнлі. У адной з гульняў ягоны бліскучы кідок у овертайме прынёс «Анахайму» перамогу. Праўда, у серыі яны так і саступілі.

Потым у кар’еры Руслана былі «Флорыда», «Каларада» і «Дэтройт». Ва ўсіх гэтых камандах беларускі абаронца быў «жалезным» гульцом асновы.

Ніхто з беларусаў не праводзіў больш матчаў у НХЛ за Салей. Напярэдадні новага сезона хакеіст пераехаў у яраслаўскім «Лакаматыў», дзе яму прапаноўвалі добрыя грошы.

Варта таксама адзначыць, што Руслан быў капітанам нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі.

Руслан жанаты з амерыканкай Бэці. Нядаўна ў іх нарадзілася трэцяе дзіцё.

***

Сяргей Астапчук нарадзіўся 19 сакавіка 1990 года ў Наваполацку. У раннім узросце пераехаў з Беларусі ў Яраслаўль. У суседняй краіне ён прыняў расійскае грамадзянства. Праўда, апошнім часам вельмі спадзяваўся, што федэрацыя хакея зможа дамовіцца з «Лакаматывам», каб Астапчуку дазволілі гуляць за беларускую зборную.

У мінулым сезоне Астапчук змог замацавацца ў асноўным складзе яраслаўскага клуба.

***

Гэта не першая падобная трагедыя звязаная з Мінскам. 11 жніўня 1979 года ў небе над Днепрапятроўскам (Украіна) разбіліся адразу два самалёты. Адзін з іх выконваў рэйс Ташкент — Мінск.

На борце былі футбалісты ўзбецкага «Пахтакора», што ляцелі на гульню ў сталіцу БССР.
Тады загінула 83 пасажыры рэйса, сярод якіх было 17 футбалістаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?