Людзі займалі чэргі ад ночы, а сама чарга дасягае праезнай часткі вуліцы Свярдлова (што праўда, на «Ювентус» у 2008 г. была крыху даўжэйшая). Каля самых касаў людзі стаялі глухой сцяной. Чаргу займалі а гадзіне ночы.

Продаж білетаў пачаўся а 10-й раніцы. На рукі можна купіць два пакеты (білеты на асобныя матчы не прадаюцца), яны паводле цэнавай палітыкі дзеляцца на тры катэгорыі: 700 тыс., 400 і 190 тыс. рублёў.

Аднаасобныя білеты на «Барселону» паступяць у продаж 24 верасня, але шанцы іх набыць, здаецца, роўныя нулю.

БАТЭ згуляе ў Мінску з «Барселонай» 28 верасня, 1 лістапада — з «Міланам», 23 лістапада — з «Вікторыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?