8 верасня беларускія актывісты з украінцамі разгорнуць бел-чырвона-белыя сцягі ў цэнтры Львова.

Праграма святкавання Дня беларускай вайсковай славы разлічаная на ўвесь дзень: Боская літургія, кантакты з жыхарамі Львова, сустрэча з дэпутатамі гарадскога і абласнога саветаў, моладзевая акцыя салідарнасці з беларускім народам, падчас якой на плошчы разгорнуць бел-чырвона-белыя сцягі. Таксама адбудзецца ўрачыстая акадэмія, на якой будуць гаварыць пра гістарычнае мінулае. Будуць выступаць украінскія і беларускія барды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?