Праваабаронцам з ПЦ «Вясна» нарэшце вярнулі сканфіскаваную падчас ператрусу 19 снежня 2010 года камп’ютарную тэхніку, носьбіты памяці, дыскі і касеты. Тэхніка вернутая 8 верасня ў поўным аб’ёме, яе тэхнічным станам зараз зоймуцца адмыслоўцы.

Аднак у праваабаронцаў з гэтай нагоды радасці мала, паколькі існуе вялікая верагоднасць, што сістэмнымі блокамі і ноутбукамі, якія знаходзіліся 9 месяцаў у руках экспертаў СУПР ГУУС Мінгарвыканкама, карыстацца ў праваабарончых мэтах небяспечна. І таму яна будзе перададзеная ў адзін з дзіцячых дамоў Беларусі.

Камп’ютары па вопісу перадаў следчы СУПРа ГУУС Мінгарвыканкама Д. Дышчанка.

Між тым яшчэ некалькі ноутбукаў, сканфіскаваных падчас другога ператрусу на «Вясне» 17 студзеня, дагэтуль знаходзяцца ў следчым упраўленні КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?