7 верасня на 90-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памерла Герой Савецкага Саюза Надзея Траян. Яна была сярод арганізатарак ліквідацыі гауляйтэра Беларусі Вільгельма фон Кубэ.
Пра гэта паведаміў Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ Расіі.

Пасля заканчэння вайны Надзея Траян прысвяціла сябе медыцыне. Адначасова яны была актыўнай удзельніцай ветэранскага руху, а таксама ўзначальвала выканкам Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР.

Надзея Траян атрымлівала ордэн Леніна, два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэны Айчыннай вайны першай ступені, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?