У вечары памяці гульцоў, трэнераў і супрацоўнікаў клуба «Лакаматыў» (Яраслаўль) узялі ўдзел хакеісты мінскага «Дынама», хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі і беларускія артысты.

Жалобную цырымонію адкрыў сімфанічны аркестр, які выканаў «Рэквіем» Моцарта. Затым на лёд, дзе стаяць стэнды з фотаздымкамі гульцоў «Лакаматыва», выйшлі хакеісты мінскага «Дынама» з чорнымі павязкамі.

Яны закідвалі шайбы ў свае вароты — у даніну памяці аб яраслаўцах.

Каманда беларускага кіраўніка ўсклала кветкі да варотаў «Лакаматыва». Затым выступіў Лукашэнка, які аб’явіў хвіліну маўчання.

Пасля гэтага заплаваная невялікая музычная частка.

Усе сродкі, выручаныя ад продажу білетаў на гульню «Дынама» — «Лакаматыў», будуць пералічаны яраслаўскаму клубу. Гэты матч перанесены на няпэўны тэрмін.

Па рашэнні кіраўніцтва Кантынентальнай хакейнай лігі сезон пачнецца 12 верасня.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?