Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па паўночна-ўсходняй палове, невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, па ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5–10°С, днём +14–20°С.

У Мінску ў суботу, 10 верасня, ноччу без істотных ападкаў, днём месцамі магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7–9°С, днём +16–18°С.

У наступныя двое сутак па краіне пераменная воблачнасць. 11 верасня пераважна без ападкаў, месцамі туман. Вецер заходні, паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5–11°С, днём ад +16°С па паўночным захадзе да +24°С па паўднёвым захадзе. 12 верасня ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі па заходняй палове кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5–12°С, па захадзе +13–15°С,

днём +18–25°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да +27°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?