«Няхай робяць што хочуць, я нічога не падпішу»,— перадала словы Уса яго жонка. Паводле яе слоў, калі давядзецца, то Дзмітрый гатовы адседзець увесь прызначаны судом тэрмін.
Яўгенія сказала, што маральны стан мужа неблагі: «Трымаецца, малайчына».
Што да здароўя, то Усу прызначана
Зараз ён пляце гамакі. За адзін такі выраб зняволеным плацяць 1.300 рублёў. Ус сплёў два гамакі, гэта значыць зарабіў 2.600 рублёў.
Паводле слоў жонкі, Дзмітрый Ус паведаміў, што ў дачыненні да яго былі дробныя правакацыі: нібыта адміністрацыя калоніі падсылала да зняволенага «шасцёрак», якія спрабавалі справакаваць яго на канфлікт, і назірала за яго рэакцыяй.
Наступная кароткатэрміновая сустрэча можа адбыцца ў снежні. Доўгатэрміновых, трохсутачных, сустрэч Ус пазбаўлены