Некалькі тыдняў таму Міністэрства аховы здароўя пісьмова нагадала аптэкам пра адказнасць за продаж лекаў без рэцэпта і пра тое, што існуе абмежаваны спіс прэпаратаў, рэцэпт на якія не патрабуецца.
Аднак неўзабаве пасля гэта з’явілася інфармацыя, што штрафаваць «парушальнікаў» усё ж такі не будуць.

Тым не менш, як паведамілі ў адной мінскай аптэцы, «інфармацыя пра тое, што нас быццам бы не будуць караць, ёсць. Але гэта не пісьмо Мінаховы здароўя, то бок не афіцыйны дакумент, на які можна спасылацца».

Выйшла, што лекі, якія людзі звыкліся набываць без рэцэпту (напрыклад, антыбіётыкі і шэраг прэпаратаў ад сэрца й ціску) зараз можна набыць, толькі наведаўшы доктара.

Гэта прывяло да рэзкага скарачэння продажу лекавых прэпаратаў і чэргаў у паліклініках. Як паведамілі ў адной мінскай аптэцы,

«на сённяшні дзень можна казаць пра закрыццё аптэкі».

З гэтай думкай пагаджаюцца іншыя фармацэўты. «Калі прытрымлівацца ўказанняў Міністэрства аховы здароўя, то гэта сапраўды так. Натуральна, продажы ўпалі. Тут існуе наўпроставая залежнасць. Стараемся прытрымлівацца спіса безрэцэптурных прэпаратаў. Але паколькі да 2012 года нас паабяцалі не караць, то і да кліентаў ставімся паблажліва, хаця дакладнага дакумента няма, усё на ўзроўні чутак. Напрыклад, гіпертонікам мы проста з этычных перакананняў не маем права адмовіць — прыходзяць чырвоныя, у іх перадкрызавы стан».

Тым часам чуткі супярэчлівыя: адны кажуць, што можна адпускаць усё, акрамя антыбіётыкаў і наркатычных рэчываў. Іншыя ж строга прыпрымліваюцца спіса безрэцэптурных прэпаратаў.

На думку фармацэўта прыватнай мінскай аптэкі,

зніжэнне продажу «ўдарыць» у першую чаргу па дзяржаўных аптэках, бо ў іх значна вузейшы асартымент.

Разам з тым, як паведаміў генеральны дырэктар РУПП «Белмедпрэпараты» Віктар Залескі: «Справа ў тым, што патрабаванне прадаваць лекі па рэцэптах ніхто ніколі не адмяняў. Проста летам Міністрэства сур’ёзна за гэта «ўзялося», што выклікала хвалю пытанняў.

Нідзе ў свеце вы не набудзеце ў аптэцы нешта больш сур’ёзнае за БАД.
Калі нейкі медыцынскі прэпарат можа аказаць пабочны, шкодны эфект, то бок ужыванне яго без назначэння доктара нясе пагрозу здароўю, то выпісваць рэцэпт — гэта лагічна. Самалячэннем часам можна толькі пакалечыць сябе. Таму і быў створаны спіс безрэцэптурных прэпаратаў."

А тое, што ў бальніцах не хапае дактароў, каб выпісваць рэцэпты усім ахвотным, ужо іншая праблема. Магчыма, таму і з’явілася інфармацыя, што да сярэдзіны мінулага года аптэкі не будуць «чапаць».

Выходзіць, што вырашэнне адной праблемы — продаж лекаў без рэцэпту, прывяло да ўзнікнення іншых —

павелічэння чэргаў у медыцынскіх установах, незадаволенасці людзей.

Тым часам фармацэўты падлічваюць страты ў чаканні афіцыйнага пісьма ад Міністэрства аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?