ў сувязі са святкаваннем Дня горада.

Так, з 21.00 9 верасня аж да завяршэння святочных мерапрыемстваў будзе забаронены ўезд і размяшчэнне аўтатранспарту на Кастрычніцкай плошчы, тэрыторыі, прылеглай да гасцініцы «Планета» і вуліцы Мельнікайтэ (да вуліц Дзмітрава і Заслаўскай). Закрываюцца пляцоўкі каля Палаца спорту (ад вуліцы Няміга), «Мінск-Арэны» і Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама тэрыторыя, прылеглая да Мінскай гарадской ратушы (ад вуліцы Інтэрнацыянальнай). Забараняецца рух аўтамабіляў па тэрыторыі, прылеглай да вуліц Рэвалюцыйнай і Камуністычнай, праспектах Пераможцаў і Машэрава, каля гасцініцы «Беларусь», а таксама ў месцах правядзення раённых мерапрыемстваў.

З 7.00 да 20.00 10 верасня будзе абмежаваны рух транспарту па праспекце Пераможцаў ад плошчы Свабоды да вуліцы Нарачанскай, а таксама на тэрыторыі, прылеглай да месца правядзення мерапрыемстваў. Таксама будзе часова забаронена паркоўка аўтамабільнага транспарту на вуліцах Рэвалюцыйнай, Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай, у Верхнім горадзе, Траецкім прадмесці, на паркінгу насупраць фасада Палаца спорту.

У мэтах бяспекі на свяце супрацоўнікі ДАІ будуць праводзіць надгляд індывідуальных транспартных сродкаў у месцах правядзення мерапрыемстваў.

ДАІ просіць аўтаўладальнікаў з разуменнем аднесціся да ўвядзення часовых абмежаванняў і ўлічваць іх пры планаванні свайго маршруту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?