Лукашэнка даручыў прааналізаваць, ці ёсць магчымасці ў мінскіх уладаў для ўвядзення бясплатнага праезду для сталічных студэнтаў, паведамляе БЕЛТА.

У сувязі з гэтым старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька адзначыў, што такая магчымасць існуе ў рамках датацыі, выдзеленай гарадскім бюджэтам, для працы грамадскага транспарту. Ён заявіў таксама, што адпаведнае рашэнне будзе прынятае не пазней за панядзелак.

Нагадаем, што 17 снежня 2007 г. уступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 239-З «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян». Ён пазбавіў студэнтаў і навучэнцаў права на льготны праезд у грамадскім транспарце. Лукашэнка заявіў тады, што «задача дзяржавы — не выдзяляць падачкі ў выглядзе льгот, а ствараць умовы для таго, каб грамадзянін меў магчымасць забяспечыць сабе годны ўзровень жыцця. А дзяржаўная падтрымка павінна аказвацца малазабяспечаным, сацыяльна неабароненым людзям, якія не ў стане паклапаціцца пра сябе самі». Напэўна, напрыканцы 2007 года студэнтаў перасталі адносіць да катэгорыі «малазабяспечаных і сацыяльна неабароненых».

Перад выбарамі 2010 года пачалі ліхаманкава вяртаць льготы на праезд для гарадскіх школьнікаў. Цяпер прыйшла чарга мінскіх студэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?