За тры дні працы кас у Мінску і Барысаве, з 7 па 9 верасня, рэалізавана больш як трэць білетаў на дамашнія матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў, паведаміла прэс-служба клуба.

Рэалізаваны 10.181 білетны пакет (на «Барселону», «Мілан» і «Вікторыю»).

9 верасня для ўладальнікаў сезонных абанементаў і членаў клуба балельшчыкаў БАТЭ быў адкрыты продаж адзінкавых білетаў на матч з «Барселонай», які адбудзецца 28 верасня. Набыта 542 білеты.

Прэс-служба клуба зазначае, што прададзеныя ўсе білеты на сектары 18 і 27.

Кошт білетаў на гульні з «Барселонай» і «Міланам» (1 лістапада): 1-я катэгорыя — 250.000 рублёў, 2-я — 150.000, 3-я — 70.000, з «Вікторыяй» (23 лістапада) — адпаведна 200.000, 100.000 і 50.000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?