Спорт2121

Беларусь развіталася з Русланам Салеем

Больш за дзесяць тысяч чалавек правялі ў апошні шлях найлепшага хакеіста ў гісторыі Беларусі.

У мінскім парку імя Горкага прыйшло развітанне з хакеістам Русланам Салеем. Перад уваходам у крыты лядовы каток выстраілася доўгая чарга. Па ацэнках карэспандэнтаў «НН», у развітанні прынялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек.

Жадаючыя развітацца з былым капітанам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі, які загінуў у авіякатастрофе, стаялі з кветкамі, жалобнымі вянкамі, некаторыя прыйшлі ў форме хакейных клубаў. Каля ўваходу на крыты каток знаходзілася ганаровая варта ў ваеннай форме.

Развітацца з хакеістам прыйшлі ў поўным складзе сталічныя хакейныя каманды «Дынама-Мінск», «Юнацтва-Мінск», міністр спорту і турызму Алег Качан, старшыня Мінгарвынкама Мікалай Ладуцька і іншыя чыноўнікі.

З розных гарадоў свету прыехалі развітацца з партнёрам па нацыянальнай зборнай Аляксей Калюжны з омскага «Авангарда», Віктар Касцючонак з екацярынбургскага «Аўтамабіліста», а таксама Андрэй Касціцын з «Манрэаля» і Міхаіл Грабоўскі з «Таронта».

Пасля заканчэння развітання шматтысячная працэсія рушыла па вуліцы Першамайскай.

Пахаванне адбудзецца ў другой палове дня на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска.

Самалёт Як-42, на борце якога знаходзіўся асноўны склад «Лакаматыва», упаў 7 верасня ў Яраслаўскай вобласці. Хакеісты «Лакаматыва» ляцелі ў Мінск на гульню першага тура рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Загінулі 43 чалавекі, два выжылі і знаходзяцца ў цяжкім стане. Сярод пасажыраў былі беларускія гульцы «Лакаматыва» Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер Мікалай Крываносаў.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

У Віцебску праз 25 гадоў раскрылі забойства валютчыка і яго жонкі1

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць