Вельмі дзякую за заўвагі па дызайне. Часам чытачы просяць процілеглае, вядома.

Усе тыя прапановы, якія набіраюць «большасць галасоў», мы рэалізуем. Мы працягваем удакладняць логіку размяшчэння матэрыялаў на сайце.
Гэтыя працы працягнуцца яшчэ тыдзень-другі без шкоды для дзейнасці рэсурса.
Асабліва раю звярнуць увагу на новую структуру Стужкі навін.
Праз яе лёгка праглядаць усе матэрыялы сённяшняга і мінулых дзён. Выйсці ў Агульную стужку навін можна клікам на любую са стужак навін асобных раздзелаў і рубрыку «Апошнія навіны». Раней, наракалі людзі, было цяжка гартаць стужку, цяпер тое лёгка.

Варта адзначыць, што

новы дызайн сайта — што рэдка для Беларусі — не ўзяты з замежных шаблонаў, а распрацаваны адмыслова.
Ён па-свойму непаўторны. Прыдумалі і рэалізавалі яго супрацоўнікі Рэдакцыі. Эстэтычнае афармленне выканалі хлопцы з віцебскага творчага аб’яднання «Брама». А рухавік адаптавалі мінскія праграмеры-ахвотнікі.

Дасылайце праз каменты яшчэ ідэі і заўвагі. Усё рэалізабельнае будзем круціць.

НН.Бай — самы чытаны інтэрнэт-рэсурс на беларускай мове ва ўсім інтэрнэце.
Гэта наша Res Publica, наша рэальнае Вялікае Княства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?