«Бой падушкамі», які меўся прайсці ў Мінску 11 верасня, адменены. Пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства праз сацыяльную сетку «Укантакце».
«Улады настойліва папрасілі не праводзіць мерапрыемства 11 верасня. Мы вырашылі не ісці на канфлікт і перанеслі яго да лепшых часоў» — тлумачыць сітуацыю Андрэй Кім.
Раней меркавалася, што бой падушкамі пройдзе 10 верасня, але арганізатары вырашылі яго перанесці на наступны дзень з прычыны развітання ў гэты дзень у Лядовым катку ў Парку Горкага з хакеістам Русланам Салеем, што загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем.
0
0
0
0
0
0