Райцэнтр Лепель Віцебскай вобласці 10--11 верасня святкуе Дзень горада -- 572-годдзе ад першай згадкі ў летапісах.

Свята пачалося з урачыстага адкрыцця помніка жыхару Лепеля.

Скульптура, усталяваная на плошчы Свабоды, так і называецца - "Лепелец". Ён выкананы ў натуральную велічыню, але больш падобны на жыхара вёскі, чым на месціча, - каля яго ног сядзіць скульптурнае парася.
У руцэ "Лепелец" трымае манету.

Варта адзначыць, што

адкрываць новыя помнікі да дня нараджэння горада ў Лепелі стала ўжо традыцыяй.
Так, год таму ля ўваходу ў мясцовы парк з'явіўся помнік заснавальніку горада - гетману Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу. А два гады таму, да 570-годдзя горада, на беразе возера Лепельскае паставілі скульптуру Русалачкі. Беларуская Русалачка, у адрозненне ад вядомай славутасці дацкага Капенгагена, сядзіць не на камені, а на пні, а ў руцэ трымае белы гарлачык.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?