У выніку нападу смяротніка на баявы пост НАТА ў афганскай правінцыі Вардак 10 верасня былі параненыя 77 амерыканцаў, акрамя таго, пацярпелі яшчэ 25 мірных афганцаў, якія знаходзіліся непадалёк ад месца выбуху.

Адказнасць за тэракт узялі на сябе прадстаўнікі руху «Талібан». У іх заяве, размешчанай у інтэрнэце, гаворыцца, што напады 11 верасня 2001 года былі выкарыстаны ЗША як падстава для наступнага ўварвання ў Афганістан і звяржэння ўлады «Талібану» ў гэтай краіне.

Падрыўнік прыехаў да базы на грузавіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?